wd wp Пошук:

Малое Пакамерскае

Малое Пакамерскае, Пакамерскае 2возера ў Ганцавіцкім раёне Брэсцкай вобласці, за 22 км на поўдзень ад горада Ганцавічы, за 3,6 км на паўночны захад ад вёскі Задуб’е, за 0,5 км на паўднёвы ўсход ад возера Вялікае Пакамерскае. Адносіцца да басейна ракі Цна.

Плошча паверхні 0,082 км², даўжыня 0,4 км, шырыня 0,3 км. Даўжыня берагавой лініі 1,1 км.

Акруглай у плане формы. Акружана шырокай, месцамі забалочанай поймай. Берагі пясчаныя, пераважна нізкія, параслі лесам і хмызняком. Зарастае істотна. Вакол возера кальцавая выдма.

У возеры водзяцца лінь, карась, акунь, шчупак і іншыя віды рыб.

Уваходзіць у склад біялагічнага заказніка рэспубліканскага значэння «Ялоўскі».

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Азёры Ганцавіцкага раёна
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Басейн Цны (прыток Прыпяці)