У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Мядзвежына.
Мало́е Мядзве́жына — колішняя вёска, з 1959 года ў складзе Мінска.
Месцілася каля невялікага возера. У 1959 годзе ўключаная ў межы горада Мінска, адразу знесеная[1].
У 2009 годзе скверу ў межах вуліцы Купрыянава — жылой забудовы — вуліцы Волаха нададзена назва Маламядзвежынскі сквер.