wd wp Пошук:

Малое Вольжава

Малое Вольжава[1], Малое Ольжава — вёска ў Беларусі, у Тарноўскім сельсавеце Лідскага раёна Гродзенскай вобласці.

Знаходзіцца за 8 км на паўднёвы захад ад горада Ліда.

Гісторыя

Польскі гісторык Ян Глінка ў працы пра род Клаўсуцяў, указаў, што Ольжава, а таксама Малое і Вялікае Ольжава, якія былі часткай адзінай маёмасці, з XV ст. належала гэтаму роду. У XVI ст. Малое Ольжава належала пані Раклёвай.

У Вопісе парафій Лідскага дэканату ў 1784 г., у лідскай парафіі згадваецца Малое Ольжава, двор Нелюбоўскага, Альшэўскага, падстолія Лідскага.

На пачатку ХХ ст. вядома як фальварак Маўрасаў Тарноўскай воласці Лідскага павета, 41 жыхар, 300 дзесяцін зямлі. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. фальварак Тарноўскай гміны Лідскага павета, 3 жылых пабудовы, 53 жыхары.

Насельніцтва

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Населеныя пункты Лідскага раёна
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Тарноўскі сельсавет