Малкаване́сцераўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Веткаўскага раёна Гомельскай акругі. Цэнтр — вёска Несцераўка.
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Свяцілавіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Веткаўскага раёна. 30 снежня 1927 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Акшынкаўскага (Акшынскага, Якшынскага) сельсавета.