Малдаві́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Казлоўшчынскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Малдавічы.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Казлоўшчынскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Гярбелевіцкага сельсавета[1].