wd wp Пошук:

Малая Антанта

Малая Антанта — альянс Чэхаславакіі, Румыніі і Югаславіі, створаны ў 1920—1921 года. Мэтай саюза было стрымліванне венгерскага ірэдэнтызму, а таксама прадухіленне ўзнаўлення манархіі Габсбургаў у Аўстрыі ці Венгрыі.

Краіны-ўдзельніцы Малой Антанты

Гэты альянс атрымаў падтрымку Францыі, якая падпісала ваенныя пагадненні з кожнай з трох удзельніц Малой Антанты. Для Францыі Малая Антанта давала магчымасць адкрыцця другога фронту ў выпадку ўзброенага канфлікту з Германіяй.

Першапачатковыя мэты альянсу з часам станавіліся ўсё менш актуальнымі. Узброеныя сілы Венгрыі саступалі сукупнай ваеннай моцы трох дзяржаў Малой Антанты. Аднаўленне манархіі ў Аўстрыі ці Венгрыі таксама станавілася з кожным годам усё менш верагодным.

Таксама, з часам, сярод краін удзельніц узніклі разыходжанні ў поглядах, адкуль зыходзіць знешняя пагроза. Чэхаславакія асцерагалася нападу нацысцкай Германіі і пад кіраўніцтвам прэзідэнта Эдварда Бенеша пайшла на збліжэнне з Савецкім Саюзам. Румынія разглядала СССР як патэнцыйную пагрозу сваёй нацыянальнай бяспекі і тэрытарыяльнай цэласнасці. Пасля таго, як прэм’ер-міністрам Румыніі стаў Аляксандр Аверэску, Румынія ў сваёй знешняй палітыцы стала арыентавацца на Італію і Германію. Югаславія асцерагалася тэрытарыяльных прэтэнзій з боку фашысцкай Італіі і стала займаць прагерманскую палітыку па шматлікіх пытаннях. Югаславія і Румынія ўвайшлі ў 1934 г. у склад ваенна-палітычнага саюза Балканская Антанта без удзелу Чэхаславакіі. Можна выказаць здагадку, што пытанне стабільнасці і непарушнасці межаў на Балканах было для Югаславіі і Румыніі важней, чым нацыянальная бяспека Чэхаславакіі. Малая Антанта пачала распадацца ў 1936 г. і канчаткова знікла ў 1938 г. у сувязі са спыненнем існавання Чэхаславакіі ў выніку Мюнхенскай змовы.

Гл. таксама

Крыніцы

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Знешняя палітыка Чэхаславакіі
Катэгорыя·Гісторыя Венгрыі
Катэгорыя·Ваенна-палітычныя блокі
Катэгорыя·Каралеўства Румынія