Малахіт (медная зелень) — мінерал, асноўны карбанат медзі (гідраксакарбанат медзі (II)), склад якога амаль дакладна адлюстраваны хімічнай формулай CuCO3·Cu(ОН)2.
Колер ад ярка- да цёмна-зялёнага. Цвёрдасць 3,5—4. Лёгка раскладваецца пры награванні (ужо пры тэмпературы 200 °С чарнее і пераўтвараецца ў парашок аксіду медзі з вылучэннем вады і вуглякіслага газу[1])
Малахіт выкарыстоўваецца ў вытворчасці ювелірных вырабаў і дэкаратыўна-мастацкіх твораў. Зямлісты малахіт выкарыстоўваецца ў якасці сыравіны мінеральнай фарбы («малахітавая зелень»).