wd wp Пошук:

Макс Львовіч Беленькі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Беленькі. Макс Львовіч Беленькі (10 красавіка 1911, Лепель — 25 снежня 1965, Рыга) — фармаколаг, выкладчык. Доктар медыцынскіх навук, член-карэспандэнт Акадэміі медыцынскіх навук СССР. Быў членам праўлення Усесаюзнага фармакалагічнага грамадства, членам рэдкалегіі часопіса «Фармакалогія і таксікалогія»; сурэдактарам рэдакцыі аддзела «Фармакалогія» 2-га выдання БМЭ.

Біяграфія

У 1933 годзе закончыў фармакалагічны факультэт 2-га Ленінградскага медыцынскага інстытута. Пасля вучобы працаваў участковым урачом у Сібіры.

У 1935 годзе вярнуўся ў Ленінград і стаў аспірантам на кафедры фармакалогіі медінстытута. У 1939 годзе выдатна абараніў кандыдацкую дысертацыю.

У гады Вялікай Айчыннай вайны — армейскі таксіколаг.

Пасля вайны зноў вярнуўся на кафедру фармакалогіі 2-га Ленінградскага медыцынскага інстытута, у якасці дацэнта працягваў выкладчыцкую работу.

З 1952 года — загадчык кафедры фармакалогіі Рыжскага медыцынскага інстытута.

Удзельнічаў у міжнародных канферэнцыях у Чэхіі, Швецыі, Японіі.

Навуковая дзейнасць

Аўтар шматлікіх навуковых работ па прымяненні матэматычных метадаў у фармакалогіі.

Разам з прафесарам С. В. Анічкавым выдаў падручнік па фармакалогіі.

Узнагароды

Зноскі

  1. 1 2 Czech National Authority Database Праверана 16 мая 2022.
  2. 1 2 Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лепелі
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты АМН СССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Медыкі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1911 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Санкт-Пецярбургскай медыцынскай акадэміі імя І. І. Мечнікава
Катэгорыя·Памерлі ў 1965 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі Санкт-Пецярбургскай медыцынскай акадэміі імя І. І. Мечнікава
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў Рызе
Катэгорыя·Дактары медыцынскіх навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вучоныя Латвіі
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі Латвійскай ССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Памерлі 25 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»