wd wp Пошук:

Максім Вячаслававіч Гусцік

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гусцік. Максім Вячаслававіч Гусцік (нар. 1 мая 1988) — беларускі фрыстайліст (акрабатыка), які выступае ў лыжнай акрабатыцы. Пераможца і прызёр этапаў Кубку свету.

Біяграфія

У 2006 і 2007 годзе выйграваў моладзевыя чэмпіянаты свету. Дэбютаваў на Кубку свету 1 сакавіка 2008 года ў Маскве, дзе заняў 10-е месца.

У 2011 годзе дэбютаваў на чэмпіянаце свету, які праходзіў у Дыр-Велі, дзе заняў 11-е месца ў лыжнай акрабатыцы. У лютым 2012 года ў аўстрыйскім Крайшбергу ўпершыню трапіў на кубкавы подыум, стаў другім.

1 лютага 2013 года атрымаў першую ў кар’еры перамогу на Кубку свету, выйграўшы спаборніцтвы ў Дыр-Велі. Яшчэ раз бронзавым прызёрам ва ўкраінскім Букавелі. На чэмпіянаце свету ў Нарвегіі меў 15-ы вынік.

Уключаны ў беларускую зборную на зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 года.

Зноскі

  1. 1 2 3 Olympedia — 2006.
  2. https://www.pressball.by/pyeongchang2018/athlets
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Фрыстайлісты Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Фрыстайлісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 года
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1988 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра спартсменаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Фрыстайлісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2022 года