wd wp Пошук:

Макгадзікгадзі

Макгадзікга́дзі — бяссцёкавая ўпадзіна ў Батсване, Паўднёвая Афрыка.

Размешчана на вышыні каля 900 метраў над узроўнем мора. Большую частку ўпадзіны займаюць салёныя азёры Соа і Нтветвэ, якія ператвараюцца ў сухую пару года ў саланчакі. Макгадзікгадзі — адно з самых вялікіх саляных азёр на Зямлі, займае першае месца ў свеце па запасах паташу. Ва ўпадзіне знаходзіцца дэльта ракі Акаванга.

Калісьці ва ўпадзіне размяшчалася буйное возера, якое пакрывала тэрыторыю звыш 80 000 км² і мела глыбіню 30 метраў. У возера ўпадалі такія рэкі, як Акаванга, Замбезі, Кванда. Пачало высыхаць каля 10 000 гадоў назад.

У Макгадзікгадзі размешчаны нацыянальны парк.

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Геаграфія Батсваны
Катэгорыя·Саланчакі