wd wp Пошук:

Май-Брыт Нільсан

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Нільсан.

Май-Брыт Нільсан (швед. Maj-Britt Nilsson, 11 снежня 1924, Стакгольм, Швецыя — 19 снежня 2006, Каны, Францыя) — шведская актрыса тэатра і кіно.

Біяграфія

Нарадзілася ў Стакгольме. Вучылася акцёрскаму майстэрству ў школе драматычнага майстэрства пры Каралеўскім драматычным тэатры. У 1950-я знялася ў трох фільмах Інгмара Бергмана: «Да радасці» (1950), «Летняя інтэрлюдыя» (1951) і «Жанчыны чакаюць» (1952).

Працавала ў Каралеўскім драматычным тэатры, пазней перайшла ў Тэатр «Ваза» (Стакгольм), дзе прапрацавала з мужам, рэжысёрам Перам Герхардам больш за трыццаць гадоў. У 1985 годзе пакінула акцёрскую прафесію і пераехала ў Францыю.

Памерла ў Канах пасля працяглай хваробы ва ўзросце 82 гадоў.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #140838767 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 21 ліпеня 2015.
  2. Maj-Britt Nilsson // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 3 Fichier des personnes décédées Праверана 4 кастрычніка 2021.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #140838767 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  5. http://www.nytimes.com/2007/01/21/arts/21nilsson.html

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Стакгольме
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1924 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 19 снежня
Катэгорыя·Памерлі ў 2006 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў дэпартаменце Прыморскія Альпы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Пахаваныя ў лене Стакгольм