wd wp Пошук:

Маймуна Амаду Мурашка

Маймуна Дзіка (сапр. імя Маймуна Амаду Мурашка; у дзявоцтве Дзіка; нар. 28 мая 1980 года, Ленінград) — беларуская артыстка, скрыпачка, педагог, былая канцэртмайстар (першая скрыпка[1]) Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь (2003—2009 гг). Прадстаўніца ад Беларусі на конкурсе песні Еўрабачанне 2015 (у дуэце з Юзары; песня «Time»).

Біяграфія

Маці родам з Беларусі, бацька — з Малі. Пасля нараджэння Маймуны бацькі пераехалі ў Малі. Ва ўзросце чатырох гадоў Маймуна пераехала да бабулі ў Магілёўскую вобласць, дзе вучылася ў музычнай школе[2].

У 1999 годзе скончыла Магілёўскую дзяржаўную гімназію-каледж мастацтваў і ў далейшым Музычную акадэмію ў Мінску, затым кансерваторыю. Стыпендыят спецыяльнага фонду прэзідэнта Беларусі. Была канцэртмайстрам і першай скрыпкай Прэзідэнцкага аркестра пад кіраўніцтвам Віктара Бабарыкина (2003 год).

Сольную кар’еру пачала ў 2009 годзе. У 2012 годзе выступала на «Славянскім базары» ў Віцебску з песняй «Queen of Africa». У 2014 годзе выпусціла альбом «Snowtime».

У 2015 годзе разам з Юзары прадстаўляла Беларусь на конкурсе «Еўрабачанне», але ў фінал конкурсу не патрапіла[3].

Узнагароды

Зноскі

  1. Вспоминая свой бал выпускной(нявызн.). Советская Белоруссия. Праверана 18 чэрвеня 2005.(недаступная спасылка)
  2. Маймуна Амаду Мурашко(нявызн.). ESC 2015. Eurovision Knowledge. Праверана 11 студзеня 2015.
  3. We have our first ten finalists(англ.)
Папярэднік:
ТЕО

Беларусь на конкурсе песні Еўрабачанне

2015
Пераемнік:
IVAN
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Удзельнікі конкурсу песні Еўрабачанне 2015
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Педагогі Беларусі
Катэгорыя·Прадстаўнікі Беларусі на конкурсе песні Еўрабачанне
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 мая
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1980 годзе
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі Беларусі
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі паводле алфавіта