wd wp Пошук:

Мадонна Солі

«Мадонна Солі», або «Мадонна і дзіця з кнігай» — карціна італьянскага мастака эпохі Адраджэння Рафаэля, датуецца 15001504 гадамі.

Назва карціны адбываецца ад імя брытанскага банкіра і калекцыянера Эдварда Солі (1776—1848), з калекцыі якога ў 1821 годзе карціну набыў Берлінскі музей[1].

Апісанне і інтэрпрэтацыя

На карціне намалявана Дзева Марыя з немаўлём на каленах; у правай руцэ Марыі — невялікая кніга, на якую звернута яе ўвага. Кніга з’яўляецца сімвалам Свяшчэннага Пісання, якое паведамляе пра трагічны лёс Хрыста. Зазіраючы ў кнігу, Немаўля трымае ў левай руцэ шчыгляня, прывязанага да лапкі за нітачку - вельмі распаўсюджаную ў той час дзіцячую цацку. «Мадонна Солі» з’яўляецца ранняй працай Рафаэля і адлюстроўвае ўплыў яго настаўніка Перуджына.

Зноскі

  1. . ISBN 1440084270.  (англ.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Мадонны Рафаэля
Катэгорыя·Карціны 1504 года
Катэгорыя·Карціны паводле алфавіта
Катэгорыя·Карціны 1500 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Карціны са збораў Берлінскай карціннай галерэі