wd wp Пошук:

Магілёўскі школьны тэатр

Магілёўскі школьны тэатр — тэатр, існаваў у Магілёве ў 1722-1732 гг. пры езуіцкім калегіуме. Захаваліся 3 друкаваныя праграмы пра паказы 3 панегірыкаў: у 1722 годзе – “Ганаровыя сармацкія знакі – дзедавы сякіры Асалінскіх” з антыпралогам, пралогам і алегарычным эпілогам, інтэрлюдыямі; у 1726 г. – “Ключ ведаў, далучаны да ключа прадзедаўскага герба іхалоўскіх” з алегарычным пралогам, хорамі і эпілогам, інтэрлюдыямі; у 1732 г. – “Укаранаванае жыллё мудрасці” на лацінска-польскай мове з алегарычным пралогам, хорамі і эпілогам. Аўтарамі п’ес звычайна былі выкладчыкі паэтыкі і рыторыкі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Тэатры Магілёва
Катэгорыя·XVIII стагоддзе ў Магілёве
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Гісторыя Магілёва
Катэгорыя·1722 год у Беларусі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1722 годзе
Катэгорыя·Зніклі ў 1732 годзе