wd wp Пошук:

Магілёўскі мерыдыян

Магілёўскі мерыдыян — навуковы часопіс, які выдае магілёўскі абласны аддзел Беларускага геаграфічнага таварыства.

Выдаецца з сакавіка 2001 года. Выходзіць 2 разы на год (два падвоенных выпускі). Выданне прысвечана навуковым даследаванням і распрацоўкам, якія накіраваны на вырашэнне сацыяльна-эканамічных, культурна-адукацыйных і прыродна-экалагічных праблем ўстойлівага развіцця Магілёўскай вобласці, Беларусі і замежных краін.

Гісторыя

Ідэя стварэння друкаванага органа Магілёўскага абласнога аддзела ГА «Беларускае геаграфічнае таварыствыа» вітала ў паветры з 1993 г. (планавалася выданне штотыднёвіка «Пангея III»). Першыя практычныя крокі на шляху стварэння часопіса былі ажыццёўлены апасля YI з’езда геаграфічнага таварыства (Магілёў, 1999). Ідэя стварэння часопіса была падтрымана (праз пасрэдніцтва М. Бяляева) выпускніком геаграфічнага факультэта МДПІ імя А. Куляшова У. Канаплёвым. Часопіс пачаў выдавацца ў сакавіку 2001 г. (дырэктар праекта І. Шаруха). Вясной 2020 г. пабачыў свет 20-ы том часопіса (усяго да гэтага часу выйшла 50 выпускаў). За 20 год выдання акрэсліліся асноўныя рубрыкі (аддзелы) часопіса: 1. Афіцыйны аддзел (хроніка падзей, навіны геаграфічнага таварыства). 2. Тэорыя геаграфіі. Фізічная геаграфія. Картаграфія. 3. Эканамічная геаграфія. 4. Культурная геаграфія. Рэкрэацыйная геаграфія. 5. Геаграфія Магілёўскай вобласці. Краязнаўства. 6. Актуальныя праблемы ўстойлівага развіцця геаграфічнай і картаграфічнай адукацыі. Методыка выкладання. 7. Навуковыя паведамленні.

Галоўнымі рэдактарамі за 20 год выдання часопіса былі: У. Г. Хамякоў (2001—2003), П. С. Лопух (2004—2006), В. А. Гаркуноў (2007—2020). У розны час у склад рэдакцыйнай рады ўваходзілі: М. А. Бяляеў (2001—2003), Т. Н. Дзмітрук (2001—2002), Заўялава Т. В. (2001—2003, заг. аддзела), Захарава М. Я. (2001—2008, адказны сакратар), к.г.н. Лярскі П. А. (2001—2013), к.г.н. Рыдзеўскі Г. У. (2001—2009, заг. аддзела), Украінка С. С. (з 2001, літ. рэд.), Хамякоў У. Г. (з 2001), к.п.н. Шаруха І. М. (з 2001, дырэктар праекту), д.г.н. В. С. Аношка (2003—2015), д.э.н. Казлоўская Л. В. (з 2003), д.г.н. Лопух П. С. (з 2003), д.г.н. Марцынкевіч Г. І. (з 2003), д.г.н. Якушка В. П. (2003—2012), д.э.н. Осін Г. П. (2004—2013), д.ф.-м.н. Аронаў А. Г. (з 2008), д.п.н. Барынава І. І. (з 2008), д.г.н. Брылёў В. А. (з 2008), д.г.н. Кірвель І. І. (з 2008), д.г.н. Манакоў А. Г. (з 2008), д.э.н. Мяжэвіч М. М. (з 2008), д.г.н. Немец Л. М. (з 2008), д.г.н. Нешатаеў Б. М. (з 2008), д.г.н. Снытко В. А. (з 2008), д-р Эмін Атасой (з 2013), д.э.н. Олійнык Я. Б. (з 2013), д-р Іардана Сакабеану (з 2013), д.г.н. Стралецкі У. М. (з 2013), д.г.н. Пірожнік І. І. (з 2013), д.г.н. Лукашаў А. А. (2015), д-р Рамашчанка В. (з 2018), д-р Басік С. Н. (з 2018).

У 2009 г. выдзелены: рэдакцыйная рада — Аношка В. С., Аронаў А. Г., Барынава І. І., Брылёў В. А., Казлоўская Л. В., Кірвель І. І., Лопух П. С., Манакоў А. Г., Марцынкевич Г. І., Мяжэвіч М. М., Немец Л. М., Нешатаеў Б. М., Осін Г. П., Снытко В. А., Якушка В. П.; рэдакцыйная калегія — д.с.-г.н. Гаркуноў В. С. (гал. рэд.), к.п.н. Шаруха І. М. (дыр. праекта), к.г.н. Лярскі П. А. (да 2013 г., кансультант), Пашкевіч Л. М. (нам. гал. рэд., заг. аддзела), к.г.н. Рыдзеўскі Г. У., к.г.н. Скрыган Г. Ю. (заг. аддзела, да 2018), к.п.н. Смаляроў М. Р. (адказны сакратар), Украінка С. С. (літаратурны рэдактар), Хамякоў У. Г. (нам. гал. рэдактар). У 2010 — у рэдакцыйную калегію ўключаны к.г.н. Шадракоў А. В., к.б.н. Сарока А. В.; выключаны Рыдзеўскі Г. У.; у 2013 г. увайшлі к.г.н. Агееў А. Р., Бугаёва А. У., у 2018 г. — к.г.н. Яротаў А. Я.

У склад Папячыцельскага савета у розны час ўваходзілі: Багданаў В. С. (2005—2006, 2010—2011), Васількоў В. Р. (з 2012), Веракса А. А. (2005—2006), Грамыка І. (з 2018, ЗША), Дзеева Г. П. (з 2013, РФ), Дудзінскі М. К. (2010—2011), Думчава Ю. В. (2005—2011), Ільянкоў В. В. (2003—2011), Канаплёў У. М. (2001—2002, 2007—2009, з 2013), Кірэеў В. С. (2007—2011), Лярскі С. П. (з 2013, РФ), Панцюшава Г. М. (2003—2006), Пац В. М. (2010—2011), Пашкевіч Л. М.(2005—2006), Пірожнік І. І. (2005—2011), Раманаў А. П. (2003—2007), Ціханчук Г. М. (2005—2011), Ціцянкоў М. І. (2003—2009). З 2013 гг. — старшыня папячыцельскага савета — Дзеева Г. П. (г. Масква, Расія).

Рэдакцыйная рада

Редакційна калегія

Папячыцельскі савет

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Часопісы Беларусі
Катэгорыя·Часопісы паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы да фарматавання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Друкаваныя выданні, якія ўзніклі ў 2001 годзе
Катэгорыя·Беларускае геаграфічнае таварыства