wd wp Пошук:

Магілёўскі Аляксандраўскі палац

Магілёўскі Аляксандраўскі палац, дом Пасекавай — драўляны будынак горада Магілёва, які існаваў ў канцы XVIIIXIX ст.

Кацярына II

Пабудаваны ў 1780 г. у стылі класіцызму як рэзідэнцыя Кацярыны II (у Магілёве адбылася яе сустрэча з аўстрыйскім імператарам Іосіфам II).

Знаходзіўся ў глыбіні Саборнай пл. за Іосіфаўскім саборам, галоўным фасадам выходзіў на вул. Шклоўскую (сучасная Першамайская). Драўляны 1-павярховы прамавугольны ў плане будынак з паўпадвальным паверхам, накрыты вальмавым дахам. Галоўны фасад быў багата аздоблены: вялікія прамавугольныя вокны з ліштвамі і сандрыкамі, яго вылучалі 3 рызаліты: цэнтральны завяршаўся франтонам, бакавыя – упрыгожаны пілястрамі дарычнага ордара, прафіляваным карнізам з трыгліфным фрызам. Планіроўка анфіладная з параднымі памяшканнямі ў цэнтры. У 1808 г. палац заняпаў. У 1815 г. зроблены яго чарцёж (з натуры) настаўнікам (у архіўных матэрыялах ёсць хадайніцтва аб перадачы будынка Віленскаму ўніверсітэту і стварэнні ў ім губернскай гімназіі). Палац адзначаны на генплане горада 1842 г.

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Артыкулы пра славутасці без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Збудаванні Беларусі ў стылі класіцызм
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·XVIII стагоддзе ў Магілёве
Катэгорыя·Знішчаныя збудаванні Магілёва
Катэгорыя·Палацы Магілёва
Катэгорыя·Вікіпедыя·Славутасці без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·З’явіліся ў 1780 годзе
Катэгорыя·Зніклі ў XIX стагоддзі
Катэгорыя·1780 год у Беларусі