wd wp Пошук:

Магнітар

Уяўны выгляд магнітара. Чырвоныя лініі прадстаўляюць сілавыя лініі магнітнага поля.

Магніта́р, ці магнета́р — нейтронная зорка, якая валодае моцным магнітным полем (больш за 4,4×1013 Гс[1]), і ў якой электрамагнітнае выпрамяненне адбываецца пераважна пад уздзеяннем гэтага магнітнага поля. Выпрамяненне магнітара адбываецца ў рэнтгенаўскім і гама-дыяпазонах і практычна не існуе ў радыёдыяпазоне.

Магчымымі назіранымі праявамі магнітараў лічацца: крыніцы мяккіх паўторных гама-ўсплёскаў (SGR), анамальныя рэнтгенаўскія пульсары (AXP), крыніцы гама-усплёскаў (GRB).

Астрафізікі Роберт Данкан[de] і Крыстафер Томпсан[de] прапанавалі ў 1990-х гг. тэорыю ўтварэння такіх цел у першыя 10—30 сек пасля моманту гравітацыйнага калапсу і ўзнікнення нейтроннай зоркі ў выпадку яе вярчэння, хутчэйшага за пэўны парог (парадку 3 мс), праз механізм т.зв. α-Ω дынама-машыны (хуткае і ўнутрана неаднароднае вярчэнне вельмі шчыльнага і гарачага цела).[1][2]

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 Данкан, Томпсан, 1995.
  2. Данкан, Томпсан, 1991.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Астрафізіка
Катэгорыя·Нейтронныя зоркі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Магнетары
Катэгорыя·Класы зорак