Тэрмін лічбавыя правы апісвае правы чалавека, якія дазваляюць індывідам доступ, выкарыстанне, стварэнне і публікацыю лічбавых медыя або даступ або выкарыстанне камп’ютара і іншых электронных прылад або камуніцыных сетак. Гэты тэрмін асабліва тычыцца абароны і рэалізацыі існуючых правоў, такіх як права прыватнасці, свабода выказвання ў кантэксце лічбавых тэхналогій, асабліва інтэрнэт.[1] Інтэрнэт доступ вызначаны як права на ўзроўні законаў у некаторых краінах.[2]
Пэўная колькасць правоў чалавека была вызначана суадносна інтэрнэт. Яны ўключаюць свабоду выказвання, абарону персанальных звестак, прыватнасць і свабоду сходаў. Больш за тое, права на адукацыю і шматмоўе, правы спажывльніка, права на развіццё.[3]
Некаторыя краіны прынялі законы, якія патрабуюць дзяржаву распрацаваць гарантыі, што Інтэрнэт доступ шырока даступны і/або абмежаванне дзяржавы ад неабгрунтаванага адмежавання індывідуальнага доступа да інфармацыі і інтэрнэт. Сярод такіх краін Коста-Рыка[4], Эстонія[5], Фінляндыя[6], Францыя[7], Грэцыя[8], Іспанія.[9]
29 кастрычніка 2008 года была заснавана Глабальная Сеткавая Ініцыятыва (ГСІ) на «Прынцыпах свабоды выражэння і прыватнасці». Гэта ініцыятыва была запушчана ў 60-годдзе Сусветнай Дэкларацыі Правоў Чалавека (СДПЧ) і базуецца на міжнародна прызнаных законах і стандартах правоў чалавека на свабоду выказвання і прыватнасці, абазначаныя ў СДПЧ, Міжнароднай канвенцыі грамадзянскіх і палічных правоў, Міжнароднай канвенцыі эканамічных, сацыяльных і культурных правоў.[10] Удзельнікі гэтай ініцыятывы ўключалі Фундацыю электронныз франтоў (EFF), Х’юман Райтс Вотч, Гугл, Майкрасофт, Яхуу і іншыя уплывовыя кампаніі, НДА па правам чалавека, інвестараў і навукоўцаў.[11][12]
88 рэкамендацый было прапавана спецыяльным дакладчыкам ААН у прасоўванні і абароне свабоды меркавання і вырашэння ў маі 2011 ў справаздачы, зробленай Савету па правах чалавека Генеральнай Асамблеі ААН, якая ўключала некалькі пытанняў датычна доступа да Інтэрнэт, напрыклад:[13]