wd wp Пошук:

Літоўскі купецкі двор

Літоўскі купецкі двор існаваў з XV ст. на вул. Ільінка ў Кітай-горадзе як Старапанскі (Панскі) двор. 3 1508 года размяшчаўся ў раёне Варварскага крыжа (цяпер вул. Варварка). Тут купцы з Вялікага Княства Літоўскага і Польшчы вялі аптовы і рознічны гандаль сваімі таварамі, для чаго былі створаны Панскі рад і Смаленскі іншаземны суконны рад. У канцы XVI ст. купецкі двор перанесены да царквы Грэбнеўскай Божай Маці (на Лубянскай плошчы), дзе створаны Панскі новы двор, або Літоўскі гасціны двор. Праіснаваў да другой паловы XVII ст.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Адносіны Вялікага Княства Літоўскага з Маскоўскай дзяржавай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без аўтара
Катэгорыя·XV стагоддзе ў Маскве
Катэгорыя·З’явіліся ў XV стагоддзі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без нумароў старонак
Катэгорыя·Кітай-горад
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·XVII стагоддзе ў Маскве
Катэгорыя·XVI стагоддзе ў Маскве
Катэгорыя·Зніклі ў XVIII стагоддзі
Катэгорыя·Гісторыя Масквы