Лі́танка, Вязынка, канал П-2 — рака ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці, правы прыток ракі Пяршайка (басейн Нёмана). Даўжыня 6 км[1]. Пачынаецца на паўночны захад ад вёскі Банькава, упадае ў Пяршайку каля вёскі Галубы. Да 1974 года цякла ў Іслач, былое рэчышча за 1 км на поўдзень ад вёскі Даўбені перасыпана. Рэчышча на працягу 4,5 км ад вёскі Паморшчына да вусця каналізаванае.