wd wp Пошук:

Лістаед аблямаваны

Лістаед аблямаваны (Chrysolina limbata) — насякомае сямейства лістаеды (Chrysomelidae) атраду цвердакрылыя (Coleoptera).

Апісанне

Жукі сярэдняга памеру (6-10 мм) з падоўжна-авальным целам цёмнага, чорна-бурага, зялёна-чорнага, сіне-чорнага, радзей сіняга колеру. Бакавая баразёнка пярэдняспінкі пры аснове вельмі глыбокая са стромкай вонкавай сценкай. Па баках надкрылаў і па пярэднім іх краі да шчытка праходзіць цагельна-чырвоная аблямоўка. Эпіплеўры чырвоныя або цагельна-чырвоныя. Асновы вусікаў і часткова вяртлюгі ног жаўтаватыя.

Арэал

Еўразія. У Беларусі знойдзены адзінкавыя экземпляры ў некалькіх пунктах. На поўнач ад Мінска не адзначаны. Месцы пражывання: лугі, адкрытыя травяністыя ўчасткі на пералесках, узлесках, схілах узгоркаў, абочынах дарог, па берагах рэк. Мезаксерафільны від.

Асаблівасці біялогіі

Зімуе яйка або лічынка малодшага ўзросту ў подсціле або неглыбока ў глебе. Лічынкі развіваюцца ў красавіку-маі. Акукліваюцца ў глебе або ў подсціле ў другой палове мая або ў чэрвені. З канца чэрвеня да сярэдзіны ліпеня імага трапляюцца на раслінах, у другой палове ліпеня і ў жніўні жывуць ва ўкрыццях, пад камянямі, у подсціле, пад сухім гноем, неглыбока ў глебе і інш. Зноў на раслінах паяўляюцца ў канцы лета або ўвосень; пасля нядоўгага перыяду кармлення спароўваюцца і адкладваюць яйкі. Кармавыя расліны жукоў — розныя віды трыпутніку і палыну.

Зноскі

  1. 1 2 3 Дэталёвыя фатаграфіі, распаўсюджванне і сінонімамі віду Chrysolina limbata Fabricius, 1775(англ.)  (недаступная спасылка). Wydział Nauk Biologicznych. Архівавана з першакрыніцы 14 красавіка 2012. Праверана 17 жніўня 2011.
  2. Andrzej O. Bieñkowski. A study on the genus Chrysolina MOTSCHULSKY, 1860, with a checklist of all the described subgenera, species, subspecies, and synonyms (Coleoptera: Chrysomelidae: Chrysomelinae)(англ.) . — Wrocław, Polska: 2001. — Т. 12 (2). — С. 105-235.
  3. Сістэматыка і сінанімія(англ.) . BioLib. Праверана 19 жніўня 2011.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Лістаеды
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без NCBI