Лінейны карабель, скарочана лінкóр[1] або лінкар — клас браніраваных артылерыйскіх караблёў водазмяшчэннем 20-70 тысяч тон, даўжынёй 150—280 м, узброеных гарматамі галоўнага калібра 280—460 мм, з экіпажам 1500—2800 чалавек. Лінкóры ўжываліся ў XX стагоддзі для знішчэння караблёў праціўніка ў складзе баявога злучэння і артылерыйскай падтрымкі сухапутных аперацый. Быў эвалюцыйным развіццём браняносцаў 2-й паловы XIX стагоддзя.