wd wp Пошук:

Лінеа Лілегерд

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Лінеа Вікторыя Лілегерд (швед. Linnea Viktoria Liljegard; нар. 8 снежня 1988, Арвіка) — шведская футбалістка, якая гуляла за жаночую зборную Швецыі, а таксама за прафесійныя клубы Швецыі, Нарвегіі і Расіі.

Клубная кар’ера

Расла ў мястэчку Варгорда, а сваю футбольную кар’еру пачынала ў клубе «Скогсбюгдэнс ІФ». Пасля трох гадоў выступала за «Фальчэпінг» яна перайшла ў каманду «Капарбергс / Гётэбарг» у 2008 годзе. У 2009 годзе Лілегерд стала лепшым бамбардзірам Дамалсвенскана, забіўшы за сезон 22 галы. Яна адмовілася ад прапаноў клуба амерыканскай Жаночай прафесійнай футбольнай лігі (WPS) «Скай Блю», а таксама дзеючага чэмпіёна Швецыі «Лінчэпінга», упадабаючы застацца ў Гётэбаргу.

У верасні 2012 года «Капарбергс / Гётэбарг» прыняў прапанову па Лілегард ад расійскага клуба «Расіянка», у які шведская футбалістка і перайшла. У студзені 2013 года яна адмовілася ад свайго кантракту і вярнулася ў Швецыю для правядзення аперацыі на ступні. Пасля выздараўлення Лілегерд падпісала кантракт з нарвежскім клубам «Авалдснес».

Вярнулася ў Швецыю ў жніўні 2013 года, стаўшы футбалісткай клуба «Крысціянстад». Лілегерд абвясціла пра свой сыход з футболу ў лістападзе 2014 года ва ўзросце 25 гадоў, каб засяродзіцца на трэнерскай працы ў камандзе Другога дывізіёна «Бергдаленс ВК». Яна страціла сваю матывацыю працягваць гуляць, але не выключала, што вернецца.

Зноскі

  1. Linnea Liljegärd // Soccerdonna — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Soccerdonna — 2010.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбалісткі Швецыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вермландзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1988 годзе