wd wp Пошук:

Ліндская храмавая хроніка

Ліндская храмавая хроніка — гэта мармуровая стэла, узведзеная ў 99 годзе да н. э. на акропалі Лінда (в. Родас) з вялікім надпісам, які змяшчае пералік дароў, паднесеных у найстаражытны храм Афіны Ліндыі. Стэла знойдзена дацкімі археолагамі ў пачатку XX ст. і ўпершыню апублікаваная ў 1912 годзе К. Блінкенбергам[1].

Агульная характарыстыка помніка

Тэкст уяўляе сабой адзін з самых доўгіх надпісаў, якія дайшлі да нас з эліністычнай эпохі. Пераважная частка тэкста захавалася.

Надпіс складаецца з трох частак. У першай утрымліваюцца некаторыя дэталі пастановы народнага сходу аб усталяванні стэлы.

Другая, самая доўгая, прадстаўляе сабой пералік прыблізна 40 дароў, паднесеных Афіне Ліндыі як героямі міфічных часоў (уключаючы эпаміна Лінда, Геракла, Алену, Менелая), гэтак і дзеячамі гістарычнай мінуўшчыны (уключаючы Аляксандра Вялікага, Піра, Філіпа V(руск.) бел.).

Апісанне гэтых паднашэнняў зроблена больш ці менш фармалізаванай мовай: пазначана імя ахвяравальніка, сам дар (часам са згадваннем матэрыялу, з якога ён зроблены), цытуецца надпіс на паднашэнні (калі такі маецца) і, нарэшце, падаюцца «крыніцы», якія згадваюць ці апісваюць паднашэнне, якія не захаваліся да часу ўсталявання стэлы, каб ні ў кога не засталося сумненняў, што такія дары сапраўды былі калісь паднесеныя багіні. Усё такія сведчанні носяць літаратурны характар, большасць з іх — гэта мясцовыя радоскія хронікі (паведамляюцца аўтары і назвы твораў, прычым з вядомых пісьменнікаў фігурыруе толькі Герадот і толькі аднойчы), а таксама лісты жрацоў да гарадскога Савету.

У трэцяй частцы надпісу распавядаецца аб трох эпіфаніях (багаяўленнях) Афіны, тым, што здарылася, у гэтым храме ў тыя часы, калі народ Лінда востра меў патрэбу ў яе дапамозе. Першая такая эпіфанія здарылася ў эпоху грэка-персідскіх войнаў.

Месца захоўвання надпісу

Ліндская храмавая хроніка захоўваецца ў Нацыянальным музеі Даніі (Капенгаген)[2].

Зноскі

  1. Кембриджская история древнего мира. т. IV, с. 562, прим. 10
  2. Изображение верхней части стелы см. на сайте Датского национального музея

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Стэлы
Катэгорыя·Элінізм
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·99 да н.э.
Катэгорыя·Надпісы
Катэгорыя·Старажытнагрэчаская мова
Катэгорыя·Гістарычныя хронікі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Экспанаты Нацыянальнага музея Даніі
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Родаса