Ліміт адказнасці — максімальны памер страхавой выплаты па адным страхавым выпадку, па адным аб’екце, па адной рызыцы, або па некаторай сукупнасці аб’ектаў і рызык. Ліміт адказнасці паказваецца ў дагаворы страхавання ці перастрахавання, або вызначаецца законам[1]. Ліміт адказнасці не можа перавышаць страхавую суму. У страхаванні адказнасці, калі загадзя нельга прадугледзець магчымую шкоду пры страхавым выпадку, ліміт адказнасці замяняе страхавую суму[2]. У шэрагу еўрапейскіх краін (Вялікабрытанія, Францыя, Нідэрланды) пры страхаванні адказнасці (напрыклад — АСАГА) памер страхавой выплаты (ліміт страхавання) пры нанясенні шкоды жыццю і здароўю не абмежаваны і можа быць колькі заўгодна вялікім[3].
И.Б.Цимбалистов Лимит ответственности страховщика (нявызн.). «STOP-газета» (18 верасня 2000). — Ліміт адказнасці — лімітавая сума страхавога пакрыцця, якая выплачваецца страхоўшчыкам аднаразова. Калі ў страхавым полісе ўсталяваны ліміт адказнасці, выплата страхавога пакрыцця пры крадзяжы і поўнай канструктыўнай згубы ажыццяўляецца, незалежна ад памеру страхавой сумы, толькі ў межах усталяванага ліміта адказнасці. Праверана 29 верасня 2014.