Лімбажскі край (лат.: Limbažu novads) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўначы Латвіі ў вобласці Відзэмэ. Край складаецца з сямі валасцей і горада Лімбажы, які з’яўляецца цэнтрам края.
Насельніцтва на 1 студзеня 2010 года складала 19 538 чалавек[1]. Плошча края — 1170,9 км²[2].