wd wp Пошук:

Лілія Іванаўна Бяляева

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бяляева.

Лілія Іванаўна Бяляева (народжаная Прынцава; 29 кастрычніка 1934, Дарагабуж — 7 лістапада 2018, Масква[1]) — савецкая і расійская пісьменніца. Сябра Саюзу пісьменнікаў Расіі.

Біяграфія

Лілія Прынцава нарадзілася 29 кастрычніка 1934 года ў горадзе Дарагабуж Смаленскай вобласці ў сям’і школьных настаўнікаў. У час Вялікай Айчыннай вайны разам з сям’ёй пераехала ў Тамбоў. У гэтым горадзе яна скончыла школу, а ў 1957 годзе — філалагічны факультэт Тамбоўскага педагагічнага інстытута. У 1961 годзе ўступіла ў КПСС[2][1][3].

Друкуецца з 1957 года. Яе першыя апавяданні публікаваліся ў шматтыражнай газеце Тамбоўскага педінстытута «Народный учитель». Затым друкавалася ў тамбоўскай абласной газеце «Комсомольское знамя». Пасля заканчэння інстытута Лілія Іванаўна пераехала ў Волагду, працавала ў газеце «Вологодский комсомолец». У 1958 годзе па камсамольскай пуцёўцы паехала на Сахалін[3]. Працавала ў Южна-Сахалінску ў газеце «Молодая гвардия» і ў мясцовым выдавецтве. У 1963 годзе ў Южна-Сахалінску была выдадзена яе першая кніга — зборнік нарысаў «Твой след на земле». У 1967 годзе пераехала ў Маскву. Друкавалася ў «Літаратурнай газеце», «Савецкай культуры», «Праўдзе». Супрацоўнічала з часопісам «Наш современник». У аповесцях 1960—1970-х гадоў закранала маральна-этычныя праблемы[1]. Творы Ліліі Бяляевай перакладзены на польскую, нямецкую, чэшскую, венгерскую, славацкую і балгарскую мовы.

Памерла ў Маскве 7 лістапада 2018 года[1].

Сачыненні

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Ушла из жизни Лилия Ивановна Беляева // Союз писателей России. Издательство «Российский писатель»
  2. А. В. Калашников. Беляева Лилия Ивановна // Краткая литературная энциклопедия / Гл. ред. А. А. Сурков. — М. : Советская энциклопедия, 1978. — Т. 9 (дополнительный). — С. 117.
  3. 1 2 29 октября — 85 лет со дня рождения Лилии Ивановны Беляевой (род. в 1934 году) // Тамбовская областная детская библиотека

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Пісьменнікі Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Пісьменнікі XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 кастрычніка
Катэгорыя·Памерлі ў 2018 годзе
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 7 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Публіцысты Расіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дарагабужскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1934 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі СССР
Катэгорыя·Публіцысты СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Публіцысты XX стагоддзя
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Публіцысты паводле алфавіта