wd wp Пошук:

Ліза Марклунд

Ліза Марклунд (нар. 9 верасня 1962) — шведская пісьменніца, журналістка, аўтар дэтэктыўных раманаў. Яе кнігі, аб’яднаныя ў серыю пра шведскую журналістку Анiку Бенгтзан, апублікаваны на 30 мовах і прададзены мільённымі накладамі па ўсім свеце. [3]

Біяграфія

Нарадзілася ў Полмарку, Норбатэн. Жыве на віле ў Стакгольме з мужам Мікаэлем. У яе трое дзяцей.

Пісьменніцкая кар’ера

Пісьменніцкую кар’еру пачала ў 1995 годзе. З таго часу напісала 13 крымінальных раманаў, 2 дакументальных у суаўтарстве з Марыяй Эрыксан і адну работу ў жанры «нон-фікшн» з Лотай Снікер. Цыкл пра журналістку Аніку Бенгтзан стаў бестселерам.

Па матывах яе кніг зняты фільмы «Апошні тэрмін» і «Рай». Іх выпуск адбыўся ў 2001 і 2003 гадах. У 2009 годзе кампанія «Елаў Бёрд» (Yellow Bird) выкупіла правы на экранізацыю шасці раманаў Марклунд: «Студыя 69», «Прайм-тайм», «Чырвоная ваўчыца», «Апошняе завяшчанне Нобеля», «Пажыццёвы тэрмін» і «Месца пад сонцам».

У 2010 годзе стала сааўтарам рамана «Забойцы па паштоўках» (The Postcard Killers) разам з амерыканскім пісьменнікам Джэймсам Патэрсанам. Кніга была дванаццатай у кар’еры пісьменніцы. У выніку Ліза Марклунд, разам са Стыгам Ларсанам і Джо Несбё, — адзіная скандынаўская аўтарка, якая ўзначаліла спіс бестселераў New York Times. [4]

Журналістыка

Журналісцкі досвед уключае дзесяць гадоў працы журналістам-расследавальнікам і пяць гадоў дырэктарам навін і галоўным рэдактарам штодзённай прэсы і тэлебачання.

У студзені 2007 года на TV4 паказалі яе дакументальныя фільмы пра дзяцей, якія жывуць з ВІЧ і СНІДам у Расіі і Камбоджы. Яе серыял пра гвалт над жанчынамі «Lite stryk får dom tåla» быў намінаваны на лепшы тэлевізійны дакументальны фільм у Швецыі ў 2004 годзе. Ліза таксама вяла паўфінал у «Melodifestivalen» і бала ўдзел як вядучая «Ранішніх навін» на TV4.

Ліза піша хронікі і рубрыкі з 1987 года, галоўным чынам у Expressen, але таксама ў Arbetaren, нямецкім Welt am Sonntag, Financial Times, нарвежскім Verdens, дацкім Dagbladet Information і фінскім Ilta-Lehti.

Ліза Марклунд прадстаўляе за мяжой Salomonsson Agency.

Саўладальніца трэцяга па велічыні выдавецкага дома Швецыі Piratförlaget і аглядальніца вячэрняй газеты Expressen.

Грамадская дзейнасць

На працягу адзінаццаці гадоў (2004—2015) працавала паслом ЮНІСЕФ. Прычынай стаў асабісты інтарэс пісьменніцы да правоў чалавека, у прыватнасці дзяцей. Яна шмат падарожнічае ад імя гэтай арганізацыі і займаецца пытаннямі дзіцячага рабства і ВІЧ-інфікаваных дзяцей у краінах трэцяга свету.

Узнагароды

У 2013 годзе атрымала тры міжнародныя літаратурныя ўзнагароды: The Reading Relay Gold Medal, Eurocrime Read of the Year i The Petrona Award. [5]

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 12 жніўня 2015.
  2. Liza Marklund // FemBio: Банк інформації про видатних жінок, Frauendatenbank, Банк данных о выдающихся женщинах Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. https://www.piratforlaget.se/liza-marklund/fakta-om-liza-marklund/
  4. https://www.dn.se/kultur-noje/bocker/liza-marklund-toppar-new-york-times-bastsaljarlista/
  5. https://www.piratforlaget.se/liza-marklund/priser-och-utmarkelser/

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1962 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Шведскамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Журналісты Швецыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Швецыі
Катэгорыя·Пісьменніцы Швецыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта