wd wp Пошук:

Ліепайская вобласць

Ліепайская вобласць — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Латвійскай ССР, якая існавала ў 19521953 гадах.

Адміністрацыйны цэнтр — горад Ліепая.

Ліепайская вобласць (нароўні з дзвюма іншымі абласцямі рэспублікі) была ўтворана 8 красавіка 1952 года падчас эксперыменту па ўвядзенні абласнога падзелу ўнутры саюзных рэспублік Прыбалтыкі. Ліепайская вобласць размяшчалася ў заходняй частцы Латвіі, прылягаючы да Балтыйскага мора. Год праз эксперымент быў прызнаны няўдалым і вобласць скасавалі (Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 25 красавіка 1953 года).

У склад вобласці ўваходзілі 2 гарады абласнога падпарадкавання (Ліепая і Вэнтспілс), а таксама 14 раёнаў: Айзпуцкі, Алсунгскі, Аўцкі, Вэнтспілскі, Дабэльскі, Дундажскі, Кандаўскі, Кулдыжскі, Ліепайскі, Прыекульскі, Салдускі, Скрундскі, Талсінскі і Тукумскі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Гісторыя Латвіі
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Скасаваныя вобласці Латвійскай ССР