wd wp Пошук:

Лідзія Парамонаўна Ялоўчык

Лідзія Парамонаўна Ялоўчык (Лісок) (30 снежня 1911, вёска Марцянаўцы, Ваўкавыскі раён, Гродзенская вобласць — 26 мая 1999) — беларуская пісьменніца, паэтэса, педагог.

Біяграфія

Закончыла 4 класа школы ў Оршы, дзе сям’я апынулася ў час Першай Сусветнай Вайны. З 1921 г. на радзіме. У 1934 г. закончыла Гродзенскую прамыслова-гандлёвую школу. Два гады наведвала Агульнанародны ўніверсітэт. У 1937 г. экстэрнам здала экзамены за курс жаночай настаўніцкай семінарыі. Працавала на Гродзенскім радыёвяшчанні, справаводам у лясгасе (1939—1940 гг.). У 1940 г. паступіла на літаратурны факультэт Гродзенскага настаўніцкага інстытута, закончыла ў 1949 г. У 1944—1967 гг. працавала настаўніцай у Дзенькаўскай школе Мастоўскага, Батароўскай і Рыбніцкай сямігодках Гродзенскага раёнаў. Друкавалася з 1939 г. Выдала кнігі апавяданняў і аповесцей «Карэнне жыцця» (1973 г.), «Дзе яно, шчасце…» (1981 г.), «Па хісткай лесвіцы» (1983 г.). Пісала пераважна пра мінулае, удзяляючы значную ўвагу жыццю беларускай моладзі ў даваеннай Польшчы і ў час вайны.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Пісьменніцы Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў 1999 годзе
Катэгорыя·Паэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Педагогі Беларусі
Катэгорыя·Памерлі 26 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1911 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гродзенскім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ваўкавыскім раёне
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта