wd wp Пошук:

Лідзія Мікалаеўна Шэйбак

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шэйбак. Лідзія Мікалаеўна Шэйбак (5 лістапада 1957, Гродна —) — беларускі вучоны ў галіне неанаталогіі. Доктар медыцынскіх навук (2005), дацэнт (2005)[1].

Жонка Уладзіміра Міхайлавіча Шэйбака.

Біяграфія

У 1980 годзе скончыла Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут па спецыяльнасці «Лячэбная справа». З 1980 год ўрач-інтэрн, у 1981-84 гадах урач-ардынатар 1-га аддзялення, у 1984-88 загадчык аддзялення паталогіі нованароджаных у Гродзенскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы[2].

У 1988—2005 асістэнт кафедры педыятрыі педыятрычнага факультэта, у 2005-10 дацэнт кафедры педыятрыі № 2, у 2010-13 прафесар кафедры педыятрыі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта[2].

З лютага 2013 па чэрвень 2014 года ўрач-неанатолаг аддзялення інтэнсіўнай тэрапіі нованароджаных у Цэнтральным шпіталі імя Лукрэцыі Паім у г. Луанда ў Анголе[2].

З верасня 2014 года працягвае працаваць на 2-й кафедры дзіцячых хвароб[2].

Навуковая дзейнасць

Навуковыя працы па вывучэнні адаптыўных працэсаў у нованароджаных. З’яўляецца аўтарам метадаў медыцынскай прафілактыкі метабалічных парушэнняў ў нованароджаных дзяцей. Распрацавала і прапанавала да ўкаранення спосаб павышэння адаптацыйных магчымасцяў ў нованароджаных дзяцей[2].

Аўтар 155 навуковых публікацый, 7 патэнтаў на вынаходства, 2 манаграфій, 5 вучэбна-метадычных дапаможнікаў і 12 рацпрапаноў. Пад яе кіраўніцтвам абаронена кандыдацкая дысертацыя па неанаталогіі. На працягу шэрагу гадоў з’яўлялася членам Савета па абароне дысертацый пры ГрДМУ[2].

Асноўныя працы

Зноскі

  1. Шэйбак, Лідзія Мікалаеўна (доктар медыцынскіх навук; педыятрыя; нар. 1957)
  2. 1 2 3 4 5 6 Шейбак Лидия Николаевна (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Дактары навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Педыятры Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гродне
Катэгорыя·Постаці неанаталогіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1957 годзе