wd wp Пошук:

Лідзея

Лідзе́я, Ліда, Лідзейка — рака ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці, левы прыток р. Дзітвы (басейн Нёман. Даўжыня 31 км. Вадазбор 167 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,2 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 .

Агульнае

Пачынаецца каля в. Верх-Ліда, упадае ў Дзітву за 1 км на ўсход ад в. Даржы. Даліна ад вытоку да Лайкоўшчыны выразная, шырыня яе 1—2 км. Пойма перарывістая (шырыня ў асноўным 0,5—0,8 км), ніжэй в. Навапрудцы і да вусця парэзана меліярацыйнымі каналамі.

Рэчышча на працягу 20 км каналізаванае: ад вытоку да сажалкі (пл. 0,6 км²) у г. Ліда (6 км) і ад в. Навіцкія да вусця (14 км); яго шырыня 6—12 м. Берагі спадзістыя.

Асноўныя прытокі

Нарва, Астраўлянка

На рацэ

Гарады: Ліда. Помнікі гісторыі: Лідскі замак.

Крыніцы

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Прытокі Дзітвы
Катэгорыя·Рэкі Лідскага раёна
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта