wd wp Пошук:

Ля касцёла

Ля касцёла ці Ля касцёла. Нядзельны дзень[1] — карціна мастака Фердынанда Рушчыца, напісана ў Багданаве ў 1899 годзе. Раней была адзінай у Беларусі карцінай мастака, захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь.[2]

Апісанне

Мастак неаднаразова звяртаўся да тэмы мясцовага храма, адлюстроўваў яго з розных ракурсаў. Выдатны прыклад беларускага драўлянага дойлідства другой паловы XVII стагоддзя Касцёл Міхаіла Арханёла, які выяўлены на карціне, на жаль, да нашага часу не захаваўся — згарэў падчас Другой сусветнай вайны. Мы маем магчымасць бачыць яго, дзякуючы фатаграфіям сябра Рушчыца, Яна Булгака, а карціна дазваляе адчуць настрой вясновага цёплага дня, адчуць яднанне зямлі, святла, людзей, нябёсаў, гулкімі гукамі, якія льюцца з палатна.[1]

Карціна вы­ка­на­на ў ха­рак­тэр­ным для Рушчыца сты­лі сім­ва­ліч­на­га пей­за­жу: лю­дзі ні­ко­лі не трап­ля­юць у цэнтр гля­дац­кай ува­гі, іх воб­ра­зы раз­мы­тыя і пад­крэс­ле­на без­абліч­ныя — мас­так пра­па­ноў­вае нам у кож­ным на­ма­ля­ва­ным ім ча­ла­ве­ку па­знаць ся­бе і стаць саў­дзе­ль­ні­кам та­го ці інша­га яго тво­ра.[2]

Яркі блакіт вясновага неба, палосы цёплых прамянёў сонца на драўляных збудаваннях працяты асаблівым пранізлівым каханнем і лагодай. Бачны бабінец старэнькага ўрослага ў зямлю касцёла. У яго ўпаўзаюць пахілыя старэчыя фігуркі быццам чарада доўгіх дзесяцігоддзяў, што прайшлі перад яго позіркам; старыя паважна стаяць наводдаль. Гракі на голых галінках дрэў; экспрэсіўныя бела-ружовыя аблокі, надзвычайная блакітная пранізлівасць неба, а ўдалечыні — сінія ўзгоркі і невыказны сум.[2] На ажыўшай зямлі свята — ізноў вярнулiся вясна і жыццё.[1]

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 3 Фердинанд Рущиц (1870 – 1936). К 140-летию со дня рождения художника(руск.) . Нацыянальны мастацкі музей РБ. Праверана 23 снежня 2011.(недаступная спасылка)
  2. 1 2 3 Барыс КРЭПАК Богданаўская “святыня думання” Фердынанда Рушчыца(бел.) . «Культура». Праверана 23 снежня 2011.

Літаратура

Спасылкі

Тамара ГАБРУСЬ ПАД РУШЧЫЦАВЫМІ АБЛОКАМІ(бел.) . «Наша вера». Праверана 23 снежня 2011.

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Карціны са збораў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Карціны паводле алфавіта
Катэгорыя·Карціны 1899 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Карціны Фердынанда Рушчыца