wd wp Пошук:

Ляснянскі лагер смерці

Ляснянскі лагер смерці — лагер смерці, створаны нацысцкімі акупантамі ў верасні 1941 года ў в. Лясная.

Лагер меў № 337 і прызначаўся для масавага знішчэння савецкіх ваеннапалонных(руск.) бел., у ім пастаянна ўтрымлівалі каля 5,5 тысяч чалавек. Лагер быў абнесены некалькімі радамі калючага дроту. Баракі былі перапоўнены, таму большасць вязняў і зімой заставалася пад адкрытым небам. Пры непасільнай фізічнай працы выдавалі на 1 чалавека на дзень 125 гр хлеба з апілкамі і 1,5 л баланды. Вязні штодзень паміралі ад голаду, інфекцыйных і прастудных хвароб. Рэгулярна праводзіліся масавыя расстрэлы; у жніўні 1942 года з-за адмовы вязняў ісці ў фашысцкія фарміраванні за суткі знішчана 720 чалавек. У 1942 годзе лагер меў філіял (баранавіцкая турма) і 6 аддзяленняў (у Івацэвічах, Стоўбцах, г.п. Гарадзея і вёсках Пагарэльцы Нясвіжскага, Даманава і г. Косава Івацэвіцкага раёнаў). Гітлераўцы практыкавалі масавыя расстрэлы, павешанні і катаванні вязняў, ужывалі для іх знішчэння «душагубкі». За 1941—1944 гадах у гэтым лагеры акупанты загубілі каля 88,5 тысяч чалавек.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Лясная (Баранавіцкі раён)
Катэгорыя·Лагеры смерці Трэцяга рэйха
Катэгорыя·Зніклі ў 1944 годзе
Катэгорыя·З’явіліся ў 1941 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай