wd wp Пошук:

Лявонцій Іванавіч Харужык

Ляво́нцій Іва́навіч Хару́жык (нар. 12 кастрычніка 1951, аг. Жыровічы Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці) — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь (2001[1]-2009).

Біяграфія

Скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі (1978), завочна[2].

Працоўную дзейнасць пачаў у калгасе ім.Ю.Гагарына Зэльвенскага раёна інжынерам па тэхніцы бяспекі. Быў на камсамольскай рабоце, працаваў у Жыровіцкім саўгасе-тэхнікуме, дзе прайшоў шлях ад лабаранта да намесніка дырэктара, потым у Рэспубліканскай інспекцыі котланагляда Дзяржаграпрама БССР — інспектар, галоўны інжынер, намеснік начальніка.

З 1993 па 1994 гг. — выканаўчы дырэктар Беларускай рэспубліканскай асацыяцыі спецыялістаў па ахове працы.

З 1994 па 2001 гг. — першы намеснік кіраўніка спраў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

З 24 верасня 2001 года — міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь.[1]

26 чэрвеня 2009 г. адпраўлены ў адстаўку[3].

З 22 студзеня 2010[4] па 2014 гг. — начальнік дэпартамента эканомікі і галіновых праграм Пастаяннага Камітэта Саюзнай дзяржавы.

Узнагароды і званні

Узнагароджаны медалем «За працоўныя заслугі». Ганаровы грамадзянін Зэльвенскага раёна (2008)[5].

Зноскі

  1. 1 2 Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 верасня 2001 года №526 “Аб прызначэнні Л.І.Харужыка Міністрам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь”
  2. Архівавана 21 лістапада 2011. Архівавана 21 лістапада 2011. Выбітныя выпускнікі БІМСГ - БАТУ - БДАТУ (руск.)  Архівавана 13 лістапада 2011.
  3. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 чэрвеня 2009 г. № 339 “Аб вызваленні Л.І.Харужыка ад пасады Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь”
  4. Прэзідэнт Беларусі разгледзеў шэраг кадравых пытанняў (руск.)
  5. zelva.grodno-region.by

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Міністры прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Зэльвенскага раёна
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Слонімскім раёне
Катэгорыя·Выпускнікі БДАТУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1951 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі