wd wp Пошук:

Люцкія букі-экзоты

Люцкія букі-экзоты — батанічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння ў в. Люта Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці. Размешчаны ў Люцкім парку на тэрыторыі Люцкай школы-інтэрната, першы бук знаходзіцца за 300 метраў на паўднёвы ўсход ад корпуса школы-інтэрната, за будынкам майстэрняў, другі знаходзіцца ў двары школы-інтэрната за 10 метраў ад будынка[1]. 2 дрэвы буку ляснога пурпуралістага (Fagus silvatica ‘purpurea’ ) узростам 117 i 122 гады (2016), вышыня 21 i 23 м, дыяметр 0,64 i 0,76 м (1984). Каштоўная дэкаратыўная парода. Ахоўны статус нададзены ў 1972 годзе.

Зноскі

  1. Помнікі прыроды рэспубліканскага значэння Брэсцкай вобласці Архівавана 22 лістапада 2017.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Батанічныя помнікі прыроды рэспубліканскага значэння Брэсцкай вобласці
Катэгорыя·Запаведныя зоны без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Катэгорыя МСАП III
Катэгорыя·Люта (Брэсцкі раён)
Катэгорыя·Дрэвы-помнікі
Катэгорыя·Брэсцкі раён