wd wp Пошук:

Людміла Фёдараўна Кабашнікава

Людміла Фёдараўна Кабашнікава (нар. 31 жніўня 1956, в. Прылукі, Мінскі раён) — беларускі вучоны ў галіне біяфізікі і біяхіміі раслін. Член-карэспандэнт (2017), доктар біялагічных навук (2009), дацэнт (2003).

Біяграфія

Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (1978).

З 1978 года настаўнік сярэдняй школы. З 1979 года у Цэнтральным батанічным садзе АН БССР. З 1981 года ў Беларускім дзяржаўным універсітэце ім. У. І. Леніна. З 1986 года ў Інстытуце фотабіялогіі АН БССР: старшы лабарант, навуковы супрацоўнік, старшы навуковы супрацоўнік, вучоны сакратар, з 1999 — загадчык лабараторыі. Адначасова ў 2010—2015 гадах прафесар Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, у 2016—2017 гадах прафесар Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта ім. М. Танка[1].

Узнагароды

Прэмія НАН Беларусі (2013) за цыкл прац «Сістэма біясінтэзу хларафіла і фотасінтэтычны апарат як фактары павышэння ўстойлівасці і прадукцыйнасці сельскагаспадарчых культур».

Навуковая дзейнасць

Даследаванні па малекулярна-мембраннай біяфізіцы і біяхіміі культурных раслін, распрацоўцы адаптыўных і дыягнастычных тэхналогій для сельскай гаспадаркі. Устанавіла заканамернасці працэсаў фарміравання і функцыянавання фотасінтэтычным апарата (ФСА) хлебных злакаў на розных узроўнях сістэмнай арганізацыі і этапах антагенетычнага развіцця раслін пры дзеянні стрэсавых фактараў. Распрацавала канцэпцыю павышэння прадуктыўнасці і ўстойлівасці раслін хлебных злакаў на аснове аптымізацыі структурна-функцыянальнага стану ФСА. Выявіла малекулярныя механізмы фарміравання імунітэту сельскагаспадарчых раслін, распрацавала і ўкараніла ў вытворчасць біяфізічныя метады дыягностыкі фітапатагенезу і спосабы аховы раслін у закрытым грунце, інавацыйныя прыёмы перадпасяўной апрацоўкі насення сельскагаспадарчых культур пленкаабразуючымі ахоўна-стымулюючымі саставамі.

Аўтар больш за 270 навуковых прац, у тым ліку 3 манаграфій, 5 патэнтаў.

Бібліяграфія

Зноскі

  1. КАБАШНІКАВА Людміла Фёдараўна

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1956 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Біяхімікі СССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі біялагічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Дактары біялагічных навук
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАНБ
Катэгорыя·Біяфізікі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Выкладчыкі Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся 31 жніўня
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Біяхімікі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінскім раёне
Катэгорыя·Біяфізікі СССР
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты НАНБ
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»