wd wp Пошук:

Людміла Пятроўна Саянкова

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Саянкова. Людміла Пятроўна Саянкова (нар. 6 жніўня 1957, в. Цянюкаўшчына, Іўеўскі раён) — беларускі журналіст, кіназнавец, кандыдат філалагічных навук (1990), дацэнт (1994).

Біяграфія

У 1979 годзе скончыла факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна, у 1985 годзе — кіназнаўчы факультэт Усесаюзнага дзяржаўнага інстытута кінематаграфіі (Масква). Праходзіла стажыроўку ў Масачусецкім інстытуце тэхналогій і Гарвардскім універсітэце.

З 1982 года працуе выкладчыкам кафедры тэорыі і практыкі сучаснай журналістыкі факультэта журналістыкі БДУ. У 1998 годзе прызначана загадчыкам кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі факультэта.

Член Беларускага саюза кінематаграфістаў з 1991 года.

Навуковая дзейнасць

Навуковыя інтарэсы: метадалагічныя праблемы прадстаўлення твораў мастацтва ў сродках масавай камунікацыі; медыякрытыка. Аўтар вучэбных дапаможнікаў па мастацтве, культуралогіі, шматлікіх навуковых і кіназнаўчых артыкулаў, 4 манаграфій.

Агульная колькасць навуковых публікацый — больш за 150, больш за 500 публікацый у сродках масавай інфармацыі.

Публікацыі

Узнагароды

Лаўрэат прэміі Саюза журналістаў, Беларускага Саюза кінематаграфістаў. Узнагароджана нагруднымі знакамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Выдатнік адукацыі Беларусі» (2004), Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь «Выдатнік друку Беларусі» (2006).

Літаратура

  1. 1 2 (unspecified title) Праверана 19 сакавіка 2022.
Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Журналісты Беларусі
Катэгорыя·Кіназнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Іўеўскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 жніўня
Катэгорыя·Выпускнікі Інстытута журналістыкі БДУ
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1957 годзе
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза кінематаграфістаў
Катэгорыя·Кандыдаты філалагічных навук
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выдатнікі друку Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі УДІКа
Катэгорыя·Выкладчыкі факультэта журналістыкі БДУ
Катэгорыя·Выдатнікі адукацыі Беларусі
Катэгорыя·Асобы