wd wp Пошук:

Людвік Сяніцкі

Людвік Сяніцкі (Сініцкі) герба «Боньча» (2 лютага 1677, Белзскае ваяводства, Холмшчына — студзень 1757, Расены, Жмудзь, ВКЛ) — вялікалітоўскі ваенны дзеяч, рэгіментар Беларускай дывізіі[1], ссыльны, адзін з першых даследчыкаў Якуціі.

Біяграфія

Сын Паўла Сяніцкага, падстолля бускага і Канстанцыі са Станкараў, якія вызнавалі кальвінізм. Маці была дачкой Пятра Богуша Станкара і яго жонкі Крысціны, дачкі Адама Жалкеўскага (Жулкеўскага) герба «Боньча». Канстанцыя выйшла першым шлюбам за Паўла Сяніцкага і ад яго мела дачку Аляксандру і сыноў: Яна, Веспасіана і Людвіка, а другім шлюбам за Прыстаноўскага, земскага суддзю ў Жмудзі. У Мікалая Сяніцкага (пам. 25 красавіка 1688) ад першага шлюбу з Жалкеўскай, харунжанкі Холмскай, было трое сыноў: Ян, Аляксандр і Павел, з 14 сакавіка 1676 г. падстоллі бускі, з 1674 г. адміністратар Радзівілаўскіх маёнткаў у Біржах у Жмудзі.

Людвік наведваў лютэранскія школы ў Жмудзі. Удзельнічаў у элекцыі караля Аўгуста II Моцнага, якая праходзіла з 15 мая па 27 чэрвеня 1697 г. З 1698 г. выступаў як падстоллі Бускі, хоць афіцыйна гэты тытул яму пасля бацькі перададзены не быў. Як дэпутат жмудскі на Вялікі Трыбунал Літоўскі ў 1698 г. удзельнічаў у Каэквацыі правоў у ВКЛ ухваленых на канвакацыённым сойме 27 чэрвеня 1696 г., дзе замест афіцыйнай старабеларускай мовы ўводзілася польская мова, а таксама ўраўноўваліся правы шляхты ВКЛ і Польшчы. Ва ўнутраных канфліктах у ВКЛ трымаўся партыі Міхала Вішнявецкага.

У 1700 г. выконваў функцыю камісара ў Трыбунале Скарбавым. У 1703 г. сінод у Жупранах даручыў яму місію вяртання кальвінісцкага храма ў Монкішках каля Кельмаў. У сваіх мемуарах Людвік сцвярджаў, што быў дэпутатам ад Жмудзі на Люблінскім сойме 1703 г., але яго асобы няма ў спісе дэпутатаў, магчыма, ён толькі суправаджаў свайго стрыечнага брата Крыштафа Казіміра Сяніцкага, дзе яго брату кароль даў генеральства артылерыі ВКЛ і Адміністрацыю Магілёўскай эканоміі, а ад Рэчы Паспалітай Быхаўскае графства. Людвік адначасова робіцца яго намеснікам. Пасля сойма Людвік ездзіў у інтарэсах Двара ў характары пасла да цара Пятра I ў Маскву, адтуль калі вярнуўся ў Магілёў і Быхаў, Вішнявецкі прызначыў яго палкоўнікам Беларускай дывізіі.

У лютым 1707 г. Людвік быў абраны ад Аршанскага павета дэпутатам Вялікага Літоўскага Трыбунала, і выехаў у Вільню разам з братам, мечнікам Крыштафам Казімірам, таксама абраным дэпутатам на гэты ж Трыбунал ад Пінскага павета.

Тут далі знаць, што Нестаровіч, харунжы панцырнай харугвы Рыгора Агінскага, старосты Жмудскага вяртаецца з Масквы з царскімі грашыма. Адразу Крыштаф Казімір Сяніцкі даў загад забраць гэтыя грошы.

Людвік разам з братам удзельнічаў у абароне Быхава ў 1707 г. ад расійскіх войск. Пасля капітуляцыі быў вывезены разам з братам у Маскву, затым у Азоў, але з Варонежу ізноў вернуты ў Маскву.

У 1710 г. сасланы ў Табольск, Самараўскі Ям затым у Якуцк.

Намаганнямі пасла Рэчы Паспалітай Станіслава Хаментоўскага Людвіку Сяніцкаму ў 1722 г. дазволілі выехаць з Якуцку і ў Маскве, на Какуе, ён прыняў каталіцкую веру.

Пасля вяртання з Сібіры Людвік, з 1727 г. вёў з ранейшымі сувернікамі цяжбу за 8.000 злотых, якія ён быў павінен кальвінісцкім храмам у Біржах і Краснаголішках, якая абцяжарвала яго валоданне Гойжэў у Жмудзі. /Гойжэў набыла ў 1748 г. Зофья, жонка Мікалая Красінскага, старасты Гомельскага і, як евангелістка, урэгулявала абавязацельствы Людвіка./ У 1733 г. Людвік быў електарам Станіслава Ляшчынскага. Таксама валодаў маёнткамі Шаўкоты і Выспы ва Упіцскім павеце. Гэтыя маёнткі, на час выгнання Людвіка, аддадзены былі (21 красавіка 1710 г.) пад курацыю Адаму, старасце Зельборскому, і Паўлу Kасцюшкам, хоць жылі сваякі і сваякі Людвіка, такія як чэснік холмскі Стэфан (пам. 29 мая 1738), а таксама пародненыя з ім, па стрыечнай сястры Tэафіле, Kaрвіцкія. 28 мая 1736 г. Людвік Сяніцкі стаў цівуном Рэтаўскім /літ. Rietavas/ (адрачэнне 14 лістапада 1746 г.). Разам з сястрой свайго брата Крыштофа Казіміра Сяніцкага Зофьяй судзіўся з Янам Ліндорфам, якому Крыштаф Казімір у 1707 г. пакінуў частку рухомасці на суму 83 тыс.

У 40-х гадах XVIII ст. Людвік запрасіў у Жмудзь піяраў і пасяліў іх у Расенах. Хутчэй за ўсё ён шанаваў піяраў з-за таго, што на землях Рэчы Паспалітай яны былі прыхільнікамі змешчанага ў эміграцыі ў Францыі экс караля Станіслава Ляшчынскага, у адрозненне, да прыкладу ад езуітаў, якія падтрымалі бок прысутных на польскім троне Сасаў. Таму піяры ўяўлялі палітычныя погляды, якія падзяляў і Людвік Сяніцкі, які таксама разлічваў на тое, што пасля сваёй смерці знойдзе ў іх месца вечнага супакою, а акрамя таго за сваю паслугу сталаю іх падзяка, памяць і культ пакланення.

Пасля вяртання з выгнання, ён пабраўся шлюбам з падкамаранкай Віленскай Тэрэзай, дачкой Міхала, лоўчага бускага, і Барбары, народжанай Лапацкай, Камароўскіх. Калі 24 студзеня 1757 г. яго хавалі разам з жонкай у Расенах, піяры паспрабавалі, каб жалобная цырымонія адбывалася найпышней, сабралі на ёй вялікую колькасць шляхты, а таксама духавенства шведскага і ордэнскага з усяго Жмудскага княства. Познюю абедню святадзейнічаў кс. Ян Шэмет, кантар прэлат Жмудскі, пробашч з Шадава, сын жонкі рэтаўскага цівуна ад першага шлюбу, пропаведзь жа прамаўляў кс. Ежы Цяпінскі, асістэнт піяраў Літоўскай правінцыі і ардынатар віленскай кафедры, рэктар піярскага калегіума ў Расенах кс. Крыштаф Лапацінскі. Памёр Людвік бяздзетным, пра што паведаміла ў сваім дадатку варшаўская газета Kurier Polski /Nr. 1. 1757/, якую выдавалі манахі ордэна піяраў, затым езуіты (1729—1760). Заснаваны Сяніцкім калегіум у Расенах дзейнічаў звыш 80 гадоў. У 1832 г. ён падзяліў лёс астатніх піярскіх дамоў, якія былі знішчаны расійскімі ўладамі ў адплату за іх прыхільнае стаўленне да лістападаўскага паўстання 1831 г. Пасля праведзенай касацыі архівы піярскіх дамоў у большасці загінулі, у тым ліку і расенскія.

Людвік Сяніцкі пад канец жыцця давяршыў уласнае даследаванне, якое праводзілася на працягу шматлікіх гадоў, над гісторыяй сусветнай каталіцкай царквы. Вынікам яго даследаванняў і роздумаў зрабілася вялікая, з эрудыцыяй і красамоўствам напісаная кніга. Яна, яна вытрыманая ў духе каталіцкага празелітызму і была напісана, верагодна, каля 1744 г. (дата смерці лідара пратэстантаў ВКЛ Міхала Воўка Ланеўскага, які абвінавачваўся ў ёй у дзеяннях на шкоду Рэчы Паспалітай). В 1752 г. яе ўхваліў да друку Аляксандр Гараін, біскуп суфраган жмудскі, два гады пазней станоўчае меркаванне выдалі ёй два піяры з літоўскай правінцыі — Аўрэлі Аўгусцін Грышкевіч, асістэнт правінцыі і Нікадзім Казікоўскі, віцэ-рэктар віленскага канвікта. З дапамогай прымаса Рэчы Паспалітай Адама Ігнація Камароўскага, кніга была выдадзена ў друкарні францышканаў у 1754 г. у Вільні: Dokument osobliwego miłosierdzia boskiego cudownie z kalwińskiey sekty pewnego sługę y chwalcę swego do Kościoła Chrystusowego pociągający, z wykładem niektórych kontrawersyj zachodzących między nauką kościoła powszechnego katolickiego, a podaniem wymyślonym rozumem ludzkim luterskiey, kalwińskiey, greckiey i innych w tej księdze wyrażonych y wymienionych sekt; y z wspomnieniem o mniey znanych Moskiewskiego Państwa krainach w pogańskich błędach jeszcze zostających dla duchownego pożytku ludzi w różnych sektach od jedności kościoła powszechnego odpadłych, częścią z uporu, częścią z niewiadomości żyjących, z druku pierwszy raz wychodzący. W Wilnie w Drukarni J. K. M. Wielebnych XX Franciszkanów Roku Pańskiego 1754. [w 4 ce, k. 6 nlb., str. 393 i 3 nlb; ХХХІ razd.] /Экземпляр, які захоўваецца ў Бібліятэцы Варшаўскага ўніверсітэта (sygn. 4g 3, 9, 40) мае аўтарскія маргіналіі і іншымі заўвагамі. Кніга была падаравана Яну Пшэніцкаму Мысліку, які паходзіў з вядомай евангеліцка-рэфармацкай сям’і ВКЛ./.

Найбольш каштоўнай часткай «Дакумента» з’яўляецца “Першы раздзел (С. 1-47), дзе прадстаўлены кароткі нарыс жыцця аўтара з цікавым апісаннем Сібіры, асабліва вераванняў і звычаяў мясцовых народаў. Знаходзіцца тут таксама звесткі аб Японіі (шмат у чым сумбурнае і верагодна ўзятае з рэляцыяў каталіцкіх місіянераў), так як Людвік сустракаўся ў Якуцку з японскімі ахвярамі караблекрушэння, дастаўленымі туды з Камчаткі. У наступных раздзелах чытачам паказана вяртанне ў лона каталіцкай царквы адшчапенскіх рэлігійных рухаў, між іншымі і пратэстанцкіх веравызнанняў, ў яўна пазітыўнай інтэрпрэтацыі.

Зноскі

  1. Алесь Баркоўскі. Якутия в составе Могилевской архидиоцезии. Койданава. «Кальвіна» 2012.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Памерлі ў 1757 годзе
Катэгорыя·Удакладненне арфаграфіі
Катэгорыя·Дэпутаты Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·Памерлі ў 1755 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Род Сяніцкіх
Катэгорыя·Пісьменнікі Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·Ваенныя Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Памерлі ў Расяйнейскім раёне
Катэгорыя·Сяніцкія
Катэгорыя·Рэлігійныя дзеячы Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Малапольскай правінцыі
Катэгорыя·Памерлі ў Жамойцкім старостве
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1677 годзе
Катэгорыя·Артыкулы да фарматавання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы да вікіфікацыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 лютага
Катэгорыя·Постаці беларускага каталіцтва