wd wp Пошук:

Любоў Саламонаўна Фрыд

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Фрыд.

Любоў Саламонаўна Фрыд (1892, Пухавічы — 1991, Масква) — педагог, даследнік творчасці Крупскай.

Біяграфія

Скончыла гімназію.

З 1920 год — інспектар, загадніца сектарам Маскоўскага абласнога аддзела народнай адукацыі. З 1930 года працавала на кафедры палітасветработы Акадэміі камуністычнага выхавання Наркамасветы РСФСР.

З 1938 года жыла і працавала ў Ленінградзе; ведала кафедрай палітасветработы Камуністычнага палітыка-асветнага інстытута імю Крупскай. З ліпеня 1941 года, з ператварэннем Камуністычнага палітыка-асветнага інстытута ў Бібліятэчны інстытут, прызначана яго дырэктарам (па люты 1942).

У 1942—1945 гадах дырэктар Разанскага педагагічнага інстытута.

У 1944—1951 гадах кіравала кафедрай педагогікі і псіхалогіі Маскоўскага інстытута культуры.

Творчасць

У 1920-я гады вядомасць набылі ўкладзеныя педагогам апавяданні да буквара «Наша сіла — наша ніва» — «Раней і зараз» (зборнік пабачыў свет у выдавецтве «Долой неграмотность» у 1926 годзе). У суаўтарстве з іншымі калегамі Любоў Фрыд уклала і метадычныя рэкамендацыі «Як навучаць грамаце па буквару „Наша сіла — наша ніва“» (1926), а таксама — «Праграму для школ малаграматных і агульнаадукацыйных гурткоў» (1924; другое выданне — 1925).

Аўтар кніг, брашур, манаграфічных даследванняў «Нарысы па гісторыіразвіцця палітыка-асветніцкай работы ў РСФСР: (1917—1929)» (1941), «Асноўныя прынцыпы культурна-асветніцкай работы ў СССР» (1954), «Культурна-асветніцкая работа ў Расіі ў гады рэвалюцыі 1905—1907 гг.» (1956), «Пытанні культурна-асветніцкай работы ў Зборы педагагічных твораў Н. К. Крупскай» (1962) і інш[1].

Аўтар звыш 20 навуковых прац.

Зноскі

  1. Любоў Фрыд — бібліятэказнаўца з Пухавіч

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1892 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі МДІК
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пухавічах
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1991 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Выкладчыкі Разанскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя С. А. Ясеніна
Катэгорыя·Асобы