wd wp Пошук:

Любоў Міхайлаўна Пакаташкіна

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пакаташкін. Любоў Міхайлаўна Пакаташкіна (нар. 18 кастрычніка 1936, Мінск) — беларускі мастак-графік. Член Саюза мастакоў СССР.

Біяграфія

У 1960 годзе скончыла Мінскае мастацкае вучылішча, з дыпломнай працай «Вясновы вецер». З 1960 года брала ўдзел у выстаўках рэспубліканскага і ўсесаюзнага узроўняў.

Творчасць

Працуе ў галіне станкавай графікі, у асноўным у тэхніцы лінагравюры, тэмперы, афорта[1].

Асноўныя творы, напісаныя ў суаўтарстве з Яўгенам Пакаташкіным — графічныя лісты, прысвечаныя абароне Брэсцкай крэпасці: «Памром, але не здадзімся», «У напад», «Глыток вады» (1961). Імі створаны таксама індустрыяльная серыя «Светлагорск. Разгрузіць хлеў» (1962); лісты «Станцыя Навабеліца», «Пагрузка кантэйнераў» (1963), «Верталёты», «У дождж. Аэрадром» (1964), «Аэрапорт» (1967).

Сям’я

Была ў шлюбе з беларускім мастаком-графікам Яўгенам Пакаташкіным.

Зноскі

  1. https://socrealizm.com.ua/gallery/artist/pokatashkina-lm-1936
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Мастакі XX стагоддзя
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Мастакі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1936 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў Беларусі
Катэгорыя·Графікі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў БССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 кастрычніка