Лыжка з Давыд-Гарадка — драўляная лыжка, знойдзеная ў Давыд-Гарадку. Пластычная форма лыжкі дапоўнена арнаментам на ручцы. Ён нескладаны, выкананы нажом ці разцом контурнай лініяй: двайны зігзаг («воўчы зуб»), пляцёнка, паяскі, рамбічная сетка. Гэты дэкор як па характару выканання, так і па матывах вельмі блізкі да аздаблення касцяных вырабаў.