wd wp Пошук:

Луіс Мелендэс

Луіс Мелэндэс (ісп.: Luis Egidio Meléndez de Rivera Durazo y Santo Padre; 1716, Неапаль — 1780, Мадрыд) — іспанскі мастак XVIII стагоддзя, прадаўжальнік найлепшых традыцый майстроў іспанскага нацюрморта.

Мастацкую адукацыю Луіс Мелендэс атрымаў у майстэрні бацькі і ў майстэрні мастака Луі-Мішэля ван Лоа (1707—1771). Даволі раскаваная мастацкая манера ван Лоа з прымешкай моднага ракако прысутнічае і ў ранніх творах Луіса Мелендэса. У 1737—1748 гг. Луіс Мелендэс часта капіяваў партрэты каралеўскай сям’і пэндзля ван Лоа для адпраўкі да двароў іншых еўрапейскіх манархаў.

У 1744 годзе ў Мадрыдзе заснавалі Каралеўскую акадэмію мастацтваў Сан-Фернанда. У яе кіраўніцтва трапілі ван Лоа і Мелендэс. Нягледзячы на ​​пануючы ў эпоху класіцызму падзел жанраў на высокія і нізкія, кіраўніцтва Каралеўскай Акадэміі мастацтваў Сан-Фернанда вітала стварэнне іспанскімі мастакамі непрэстыжных у Францыі нацюрмортаў.

Да гэтага перыяду адносіцца і аўтапартрэт Луіса Мелендэса з акадэмічным малюнкам натуршчыка ў руцэ, створаны ў 1746 годзе (цяпер — Луўр, Парыж). З-за канфліктаў у акадэміі бацька (Франсіска Мелендэс) быў пазбаўлены пасады прафесара. Акадэмію ў 1748 годзе быў вымушаны пакінуць і Луіс Мелендэс.

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Мастакі Іспаніі XVIII стагоддзя
Катэгорыя·Майстры нацюрморта Іспаніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1716 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Неапалі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1780 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Мадрыдзе