wd wp Пошук:

Луіс Далмау

Мадонна на троне. Фрагмент. 1445. Нацыянальны музей мастацтва Каталоніі. Барселона

Луіс Далмау (ісп.: Luis Dalmau, каля 1400, Валенсія — 1460, Барселона) — іспанскі (каталонскі) мастак эпохі позняй готыкі.

Біяграфія

Быў прыдворным жывапісцам Альфонса V. З яго даручэннем у 14311436 наведаў Фландрыю, дзе пазнаёміўся з фламандскім жывапісам, у прыватнасці — з працамі Яна Ван Эйка. Гэта адкрыццё аказала вырашальнае ўздзеянне на каталонскае мастацтва, унясучы ў яго фламандскі ўплыў і тэхніку жывапісу алеем.

Спадчына

Захавалася толькі некалькі прац, чыя прыналежнасць Далмау пацвярджаецца дакументамі. Найбольш вядомая з іх — Алтарная выява Маці Божай, напісаны для капліцы гарадскога савета Барселоны (так званая Маці Божая Саветнікаў, 14431445).

Літаратура

Спасылкі

  1. RKDartists Праверана 22 ліпеня 2019.
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Мастакі Каталоніі
Катэгорыя·Мастакі Іспаніі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Валенсіі
Катэгорыя·Мастакі готыкі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Памерлі ў 1460 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Барселоне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1400 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта