wd wp Пошук:

Луіджы Дзі Маё

Луіджы Дзі Маё (італ.: Luigi Di Maio; нар. 6 ліпеня 1986, Авеліна, Кампанія) — італьянскі прадпрымальнік і палітык, член Руху пяці зорак. Міністр эканамічнага развіцця, працы і сацыяльнай палітыкі Італіі, намеснік старшыні Савета міністраў Італіі (з 2018).[2]

У 2004 годзе скончыў класічны ліцэй імя Віторыа Імбрыяні у Памільяна-д’Арка і паступіў на інжынерны факультэт Неапалітанскага ўніверсітэта, пазней перавёўся на юрыдычны факультэт. У 2006 годзе заснаваў ва ўніверсітэце асацыяцыю студэнтаў-юрыстаў, увайшоў у савет факультэта і стаў прэзідэнтам студэнцкага савета. Дзі Маё працаваў вэб-майстрам, валодае 50 % будаўнічай кампаніі Ardima S. R. L. у Памільяна-д’Арка, але не ўдзельнічае ў кіраванні ёю. У 2007 годзе далучыўся да Руху пяці зорак.

У 2010 годзе Дзі Маё няўдала балатаваўся ў камунальнай рады Памільяна-д’Арка, на парламенцкіх выбарах у 2013 годзе быў абраны ў Палату дэпутатаў XVII склікання, а 21 сакавіка 2013 годзе стаў адным з чатырох намеснікаў старшыні палаты (ва ўзросце 26 гадоў ён стаў самым маладым у гісторыі Італіі уладальнікам гэтай пасады).

23 верасня 2017 года па выніках анлайн-галасавання Дзі Маё быў абраны кандыдатам Руху пяці зорак на пасаду прэм’ер-міністра ў выпадку перамогі на наступных парламенцкіх выбарах.

Бацька Луіджы Дзі Маё, Антоніа, быў актывістам неафашысцкага Італьянскага сацыяльнага руху і пазней — Нацыянальнага альянсу.[3]

Зноскі

  1. Luigi Di Maio // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Чаму ўрадавы крызіс у Італіі ўзрушыў увесь Стары Свет?
  3. Movimento 5 Stelle: chi è Di Luigi Maio, dalla A alla Z

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1986 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў правінцыі Авеліна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 ліпеня
Катэгорыя·Члены Палаты дэпутатаў Італіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Міністры працы і сацыяльнай палітыкі Італіі
Катэгорыя·Члены Руху пяці зорак
Катэгорыя·Міністры эканамічнага развіцця Італіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных