wd wp Пошук:

Лунь поплаўны

Лунь поплаўны (Circus pygargus) — драпежная птушка сямейства шуляковых.

Апісанне

Памеры адносна невялікія. Даўжыня цела 41-52 см, размах крылаў 105-120 см. Самец папялісты, з чорнымі палосамі на крылах. У самцоў, пачынаючы з другога паслягнездавога апярэння, больш выразнымі робяцца ржавага колеру рыскі на сподзе. Стройны сілуэт з доўгімі крыламі і хвастом. Самка падобная да самак палявога і стэпавага лунёў. Маладыя падобныя да маладых стэпавага луня. Голас падае рэдка.

Пашырэнне

Арэал: Еўропа (акрамя поўначы, часткова акрамя поўдня), Цэнтральная і Заходняя Азія (Каўказ), паўночны захад Афрыкі. Насяляе вялікія па плошчы лугі альбо балоты з высокай травой і групамі кустоў. Пералётны, месца зiмовак: Паўднёвая Азія, Афрыка на поўдзень ад Сахары і ў раёнах ніжняга Ніла. На Беларусі адносна звычайны на гнездаванні пералётны і транзітна мігрыруючы від.

Асаблівасці біялогіі

Гняздо ладзіць каля асновы куста альбо паміж купінамі высокай травы. У аснове яго — некалькі галінак (часам з прымессю лісця трыснягу); высцілка ў выглядзе плоскага круга з доўгіх і сухіх траў, з латком.

Яйкі Circus pygargus

Яйкі (4-5) трошкі падоўжныя з тупым вузейшым канцом (радзей авальныя, з аднолькавымі канцамі); белыя, бела-зеленаватыя альбо бела-жаўтаватыя; часам ёсць іржава-карычневыя альбо ржава-ружовыя плямы.

Можа скрыжоўвацца з Circus macrourus.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL
Катэгорыя·Ястрабіныя
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе