Лу́мненскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Высокаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — вёска Лумна.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Высокаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. 16 жніўня 1945 года большая частка тэрыторыі сельсавета перададзена ў склад Польскай Народнай Рэспублікі.