wd wp Пошук:

Лукрэцыя Борджыя

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Борджыя. Лукрэцыя Борджыя, таксама Лукрэцыя Борджа[3] (лац.: Lucretia Borgia, італ.: Lucrezia di Borgia) (18 красавіка 1480, Рым — 24 чэрвеня 1519, Ферара) — пазашлюбная дачка папы рымскага Аляксандра VI (свецкае імя: Радрыга Борджыя) і яго палюбоўніцы Ваноцы дэ Катанеі, герцагіні Пезара, княгіні Салерна, герцагіні Ферары, Мадэны і Рэджыа. Яе браты Чэзарэ Борджыя, Джавані Борджыя, і Джофрэ Борджыя.

Вобраз у гісторыі

Сям’я Борджыя зрабілася ўвасабленнем бязлітаснай беспрынцыповай палітыкі і сексуальнай беспрынцыповасці, характэрных для папства эпохі Адраджэння. Лукрэцыя была ахарактарызаваная як фатальная жанчына ў шматлікіх творах мастацтва, раманах і фільмах.

У г. Мельбурне, (National Gallery of Victoria Art School) захоўваецца партрэт маладой жанчыны, працы мастака Доса Досі. Даказана, што дадзеная карціна з’яўляецца прыжыццёвым партрэтным малюнкам Лукрэцыі Борджыя. Тым не менш, маюцца сумненні. Некаторыя іншыя карціны, такія як партрэт выкананы Барталамеа Венецыяна ў цяперашні час не прызнаныя афіцыйным і сапраўдным малюнкам Лукрэцыі.

На большасці партрэтах яна паказваецца як маладая дзяўчына са светлымі валасамі, што спадаюць на грудзі, з прыгожым колерам твару, вачамі светла-карычневага колеру, поўнымі, высокімі грудзьмі — увасабленнем прыроднай прыгажосці і вытанчанасці. Такія знешнія дадзеныя высока цаніліся ў Італіі ў перыяд Адраджэння.

На дадзены момант няма дакладных крыніц, якія пацвярджаюць удзел Лукрэцыі у злачынствах Аляксандра VI і Чэзарэ Борджыя.

Брат і бацька маніпулявалі Лукрэцый, выдаючы яе замуж за прадстаўнікоў найбольш уплывовых арытсакратаў Еўропы эпохі Адраджэння. Гэтыя шлюбы былі палітычнымі амбіцыямі сям’і Борджыя. Лукрэцыя тройчы была замужам: Джавані Сфорца (герцаг Пезара), Альфонса Арагонскі (Герцаг Бішэлье) і Альфонса д’Эстэ (прынц Ферарскі). Лічыцца, што найбольш шчаслівы шлюб Лукрэцыі быў з Альфонса Арагонскім, незаконнанароджаным сынам караля Неапаля. Лічыцца, што Альфонса быў забіты па загаду Чэзарэ, пасля таго, як перастаў быць карысны сямейству Борджыя.

Зноскі

  1. https://www.elsborja.cat/rutes/lucrecia-borja-i-ferrara-1501-1519/vida-privada-de-lucrecia-borja/
  2. 1 2 http://www.treccani.it/enciclopedia/lucrezia-borgia-duchessa-di-ferrara_%28Dizionario-Biografico%29/
  3. Напісанне Борджа або Борджыя ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.3., Мн., 1996, С.216.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Папскай вобласці
Катэгорыя·Жанчыны Рэнесансу
Катэгорыя·Пахаваныя ў Эмілія-Раманьі
Катэгорыя·Памерлі пры родах
Катэгорыя·Памерлі ў Ферары
Катэгорыя·Герцагіні
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1480 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 24 чэрвеня
Катэгорыя·Памерлі ў 1519 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Пазашлюбнае нашчадства кіраўнікоў Італіі
Катэгорыя·Борджыя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў правінцыі Рым
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 красавіка
Катэгорыя·Кіраўнікі Еўропы XVI стагоддзя