wd wp Пошук:

Лукаш Крпалек

Лукаш Крпалек (чэшск.: Lukáš Krpálek; нар. 15 лістапада 1990) — чэшскі дзюдаіст, двухразовы алімпійскі чэмпіён, двухразовы чэмпіён свету, трохразовы чэмпіён Еўропы, сярэбраны прызёр Еўрапейскіх гульняў 2015 года ў Баку, двухразовы чэмпіён летняй Універсіяды 2013 года ў Казані. Першы алімпійскі чэмпіён у гісторыі чэшскага дзюдо і другі ўладальнік алімпійскай узнагароды па дзюдо ў гісторыі Чэхіі (да гэтага першы бронзавы медаль Чэхаславакіі змог узяць Уладзімір Коцман на Алімпіядзе 1980 у Маскве). Усяго за кар’еру 21 раз перамагаў на буйных турнірах: у яго калекцыі 2 залатыя медалі Алімпійскіх гульняў, 2 золата чэмпіянатаў свету, 3 золата чэмпіянатаў Еўропы, 2 золата Універсіяды, таксама двойчы перамагаў на турнірах серыі «Вялікі шлем», 3 разы на турнірах «Гран-пры» і 7 раз на кубку свету.

Зноскі

  1. 1 2 Olympedia — 2006. Праверана 23 ліпеня 2021.
  2. 1 2 Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  3. Lukáš Krpálek // ČSFD — 2001.
  4. http://www.bbc.co.uk/sport/olympics/2012/athletes/009fda91-52d1-4d8b-8108-2f5f65595283
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Дзюдаісты Чэхіі
Катэгорыя·Сярэбраныя прызёры Еўрапейскіх гульняў
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны па дзюдо
Катэгорыя·Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2016 года
Катэгорыя·Дзюдаісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 года
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1990 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 лістапада
Катэгорыя·Чэмпіёны Еўропы па дзюдо
Катэгорыя·Дзюдаісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года
Катэгорыя·Нарадзіліся ў раёне Іглава
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2020 года
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны ад Чэхіі
Катэгорыя·Дзюдаісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў