wd wp Пошук:

Лудовіка Мадзаліна

Лудовіка Мадзаліна (італ.: Ludovico Mazzolino; 1480, Ферара — 1528?, Ферара) — італьянскі жывапісец эпохі Адраджэння.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Ферары. Звесткі пра год нараджэння, раннія гады і адукацыю — не захаваліся. Паводле здагадак, ён мог вучыцца ў майстэрні ферарскага мастака Ларэнца Коста (1465—1535). Верагодна, што ён навучаўся ў майстэрні мясцовага мастака Даменіка Панеці (1560—1530), які быў настаўнікам Гарафала (Бенвенута Тызі).

Аналіз твораў мастака паказвае, што найбольшы ўплыў на мастацкую манеру аказалі Бакачына і ферарскі мастак Гарафала, г.зн. Бенвенута Ціцы (1481—1559). Большасць карцін Лудовіка былі створаны на замову Эрколе I д’Эстэ, герцага Ферарскага.

У 1521 годзе ён 3ажаніўся з Джаванвай, сястрой мастака Барталамеа Вакі (венецыянскі мастак мяжы XV—XVI стагоддзяў). Меў дзвюх дачок — Клаўдзію і Карнэлію.

Памёр у горадзе Ферара падчас эпідэміі чумы, якая спустошыла рэгіён каля 1528 года.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #138490732 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 16 кастрычніка 2015.
  2. Lodovico Mazzolino // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. RKDartists Праверана 27 жніўня 2017.
  4. Ludovico Mazzolino // Artnet — 1998. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Union List of Artist Names — 2017. Праверана 21 мая 2021.
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Памерлі ў 1528 годзе
Катэгорыя·Мастакі Італіі XVI стагоддзя
Катэгорыя·Мастакі Італіі XV стагоддзя
Катэгорыя·Мастакі Адраджэння
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ферары
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1480 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Ферары
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ад чумы